Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/16

Гэта старонка не была вычытаная

Абрусом накрыла стол.
Ён пляшку з чаркай паставіў,
Разны закускі дабавіў
Дый з галавы шапку зняў;
Агрыпіне пакланіўся,
Водкі да яе напіўся
І такі рэчы пачаў:

"Нех бэндзе Езус Хрыстус пахвалёны!
Для спасення грэшных з Марыі зрадзоны.
Не прыйшлі мы чарадой ад сябе,
Да прыслаў нас Гапон да цябе.
Ёсць у цябе Кацярынка-дочка,
Яна ў маці, як правае вочка;
Дый Гапон наш малады,
Ён цару верна служыў,
Чыноў, почасцей нажыў,
Хват-дзядзіна - хоць куды!
Б'ём мы ўсе чалом вашэці[1]!
Зазаві яе із клеці,
Няхай з намі пагуляе
Дый гарэлкі папытае".

Тут дзяўчаты, маладзіцы
Кацярынку із святліцы
Чэсна пад ручкі вядуць
І такі песні пяюць:
"Ото ж табе, Хвёдарка,
Увядзёнка Кацярынка;
Калі яе любіш - дай пірог,
Калі не любіш - то вон за парог!
Не хваліся, што ў нас быў,
Што нашай Кацярынкі не злюбіў".

Хвёдар маладу ўстрачае,
Поўнай чаркай прапівае,
Пірог, сыр кладзе на стол;
Гарэлка ў міску льецца,
Рублявік на дне бадзецца;
Разгуляўся сват вясёл.

А дзеўкі водку забралі,
Закускі, пірог і сыр,
У істопку пабяжалі,
Галосячы на ўвесь мір;
Уздаволь там пілі, елі
І гэтакі песні пелі:

"Мовіла бочачка, у піўніцы стоячы:
Калі мяне не вып'яце,
САма выкачуся,
Па дварэ разальюся
Ракой да крыніцай,
Сцюдзёнай вадзіцай.
Мовіла Кацярынка, у маці седзячы:
Калі мяне не выдасі,
То я сама пайду:

  1. Вашэці, вашамосць (пол.) - ветлівы зварот да чалавека, імя якога не ведаюць.