Па дварэ памаленьку пабраду,
За вароты угрунь пабягу".
Тут яны ў позну ночку,
Аж да яснага світочку
Пілі, елі дый гулялі,
Запоіны праваджалі.
А ў суботу вечарком,
За Грыпініным сталом,
Сядзела така дружына:
На пачэсным на куце
Важна гаворку вядзе
Перша сваха Акуліна.
Дружкі ўправа, возле свацці,
Дзве прыгожы маладзіцы,
То Гапоніны сястрыцы,
Хоць не адной яны маці.
Ўлева намеснік сядзіць,
Жадна на пляшку глядзіць.
Далі сустрэнеш Гапона
Дружкоў, Янку да Мірона,
На канцы ж хросны Даніла,
То маладога вазіла.
А сват Хвёдар, то і дзела!
Гарэлку ўсцяж падлівае,
Новы закускі стаўляе:
Пірагі, сыр, - што прыспела.
Тут чатыры маладзіцы
Цягнуць дзяжу із святліцы,
На крыжу яе стаўляюць,
Бел каравай рашчыняюць;
Сваха муку ім прыносіць
Дый благаславення просіць:
"Ёсць тут Бог дый матка,
Радзоныя і суседзі блізкія,
І дальнія мужы сустрэчныя,
Бабкі заплечныя,
Дзеткі заплечныя,
Благаславіце краснай панне
Каравай учыніць".
Каравайкі ж пры рабоце
Пяюць у добрай ахвоце:
"Благаславіце, людзі,
Блізкія суседзі,
Гэтаму дзіцяці
Каравай замясіць
Ручкамі бяленькімі,
Персцянямі залаценькімі,
Песнямі весяленькімі". -
"Ты ступ, Божа, з неба,
Як нам цяпер трэба;
Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/17
Гэта старонка не была вычытаная