"Ты тут, войт? - Войт пакланіўся
Ды за вухам пачасаў;
"Да тут, пане!" - абвясціўся.
Ось аконам закрычаў:
"Бяжы, гіцлю, мне сійчас
І Гапончыку скажы,
Каб явіўся сюды ўраз,
Спраўна ж! гіцлю!.. ну... бяжы!
А ты, пане аляндару!
Паднясі жа мне гарэлкі".
"Гіт! гіт[1]! Ясны камісару", -
Дый пачаставаў з тарэлкі
Поўнай шклянкай; аканом
Выпіў з шклянкі, закусіў,
Аж тут з войтам і Гапон
Цераз парог праступіў;
У пояс ён пакланіўся,
"Нех бэндзе!"[2] - громка сказаў,
Крыху ўперад падступіўся
І, што вяляць, дажыдаў.
Рыжы вусы аканома
Шчэццю уверх паднялісь;
Зыркнуў скоса на Гапона,
Вочы кроўю залілісь.
Губы страшна пакрывіў,
Кнут у жмені аж трашчыць;
Як к Гапону падступіў,
Так і ўзяў яго сушыць.
"Як ты смееш, воўча юха!
Без двара у сваты слаць?"
І бразнула аплявуха,
Што Гапон ледзь мог устаць.
"Ось я табе, ўражы сыну!
Як адвешу сатні дзве,
То забудзеш Кацярыну
Да забудзеш і сам гдзе".
Гапон набок пашатнуўся,
Твар далоняю закрыў,
Навакола абглянуўся
Да за таўкач ухваціў.
"Каб я Бога не баяўся,
Паказаў бы я табе!!
Чаго ты тут прыскяпаўся?
Думаеш, баюсь цябе?
Пані за то не сярдзіцца,
Хоць шлюць сваты без двара,
І пазваляе жаніцца,
Як каму на то пара.
А ты! Маўляў ваўкалака,
Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/8
Гэта старонка не была вычытаная