Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/24

Гэта старонка не была вычытаная

Кароль.

Радасць, якую тут спатыкаю,
Не меў у ніякім краю дагэтуль

Ян.

Я з хвалявання слёз не стрымаю,
Ажна да чарки збыўся імпэту.

Камісар (убок).

Ох, на такое пана вітанне
Дрыжу я цэлы! Што ж далей будзе?
Маё бабахне, знаць, панаванне,
Калі не з'едзе зноў ён у людзі.

Навум (убок).

Над сіратою Бог з калітою.
Што ж, Камісару, будзе з табою,
Як пан дзядзічны з намі асядзе!
Не будзеш болей глуміць нас, гадзе!

Хор.

Здароў будзь дома, ласкавы пане!
Тутка прыхільна цябе вітаюць.
Прымі ты шчыра гэта вітанне.
Хай табе шчасцем дні ў нас лунаюць!

Кароль (кажа). Дзякуй вам, мае дзеткі! А табе, мой дарагі апякуне, тысячныя і найудзячнейшыя складаю знакі пашаны майго сэрца, што абдарыў мяне такой прыемнай хвілінай! Хвілінай, якое ў жыцці маім яшчэ не сустрачаў. Але дзе ж мая кузіна?

Дабровіч. Яна засталася на нейкі час у пансіёне дзеля заканчэння сваіх навук. Але ці не дазволіш жа сваім сялянам прынесці табе павіншаванне і падарункі ў час такой вялікай для іх урачыстасці - вяртання іх айца ў родную сялібу?

Кароль (да Дабровіча). Ах! гэта іх зычлівасць захапляе мяне радасцю!.. (Да Яна.) Але дзе гэта дзелася наша чарадзейка?

Ян. О, ёсць, пане! Я не спушчаю яе з вока.

Навум (выступае наперад з камічнай павагай, трымаючы лубку мёду ў адной руцэ). Вяльможны наш Пане дзядзічны, Вотча і Дабрадзею! Добра кажа прыгаворка: госць у дом, Бог у дом; а ты ж нам дарагі госць, як яснае солнышка; прыляцеў жа ж ты к нам, як чайка з-за́ мара; прыляцеў, штоб нас, сірот бедных, пацешыць; чы ж прывёз жа ты з-за́ мара сэрца для нас атцоўскае?