Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/15

Старонка праверана

——— 16 ———

пахаджэньне. Лёэс лёгка размываецца і выносіцца вадой. Кожны вялікі дождж можа размыць маленькую баразёнку на полі ў равок, які з часам ператвараецца ў значны раўчак, па дне якога бяжыць іншы раз невялікі ручай. Што-год шырэе ды паглыбляецца раўчак і нарэшце можа перавярнуцца ў даліну запраўднай ракі. Так з раўчакоў утварыліся, бязмаль усе рэкі Паўднёва-Усходняй Эўропы, дзе лёэс ляжыць асабліва грубым пластом.

Найвялікшыя стокавыя вазёры сустракаюцца ў Паўночнай Эўропе, дзе калісь існаваў даўны ледавік. Асабліва многа іх на Фінска-Скандынаўскім паўвостраве, дзе ледавік трымаўся долей за ўсё. Там вазёры стварыліся з ямінаў, выкапаных лёдам у тых скалах, па якіх ён соваўся. Усе яны выцягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход у тым кірунку, у якім спаўзаў ледавік. Вазёры гэтыя разьліваюцца, маюць сотні вузкіх і даўгіх затокаў і займаюць вялікія прасторы. Голыя або пакрытыя лесам скалы паўсюды там чаргуюцца з вазёрамі і складаюць разам з імі вельмі прыгожы краявід.

Часта трапляюцца вазёры і там, дзе ледавік пераважна адкладаў морэны, а не абдзіраў скалы: у Паўночнай Маскоўшчыне, каля паўднёвых берагоў Балтыцкага мора, на Беларусі і г. д. Але тут вазёры ня маюць правільнай формы, заўсёды выцягнутай у вадным і тым самым кірунку.

Тут вазёрамі зрабіліся катліны, што ўтварыліся паміж морэнавых грудоў і ўзгоркаў, а ня яміны, выдраныя лёдам у скалах. На межах краю згладжаных і абдрапаных скал і краю перавагі морэнавых адкладаў утварыліся самыя вялікія вазёры Эўропы: Ладаскае і Онескае. Паўночныя часткі гэтых вазёр стварыліся праз вышчарбленьне ямін у скалах, а на паўднёвай іх мяжы адкладаліся вялізныя масы морэн.

Вазёры ледавіковага пахаджэньня сустракаюцца і ў горных мясцовасьцях, асабліва ў Альпах, бо ў ледавіковы пэрыод і іх лёд апранаў аж да самай падставы.

Зусім іншае пахаджэньне маюць вазёры крайняга паўднёвага ўсходу Эўропы. Гэта рэшткі вялікага мора, якое аддзялала калісь Эўропу ад Азіі і злучала з Чорным морам Касьпійскае й Аральскае вазёры. Усе тамтэйшыя вазёры маюць салоную ваду, бо ня маюць стоку, а аддаюць ваду толькі раз параваньне. Між тым соль, якую прыносяць прытокі вазёр, кожны год павялічваецца ў колькасьці, што-год асаджваецца на дне вазёр і нарастае грубым пластом.

Расьліннасьць і грунты. Дзякуючы вільгатнаму клімату, Эўропа адзначаецца перавагай мокралюбных расьлінных згуртаваньняў: балот, лясоў, лугоў. Балот асабліва многа на крайняй поўначы, у так званай тундры. Клімат там халодны: лета кароткае, зіма даўгая, сьцюдзёная. Улетку грунты ледзьве пасьпяваюць адтаваць на самай паверхні, а на глыбіні 1-1½ арш. знаходзіцца грунт вечна мёрзлы. Дрэвы ня могуць расьці ў той старане, бо вечна мёрзлы грунт перашкаджае ўзрастаньню дрэўных карэньняў. (Адгэтуль паходзіць і слова тундра — пазыранску