Старонка:Kahaniec.Modny sliachciuk.djvu/11

Гэта старонка не была вычытаная

яго, гэтага панічыка. (Хлопцы абступаюць і прыдзержваюць Пранцішка.)

Пранцішак (тузаючыся). Што?! Сурдут?! Не здзірайце сурдута! А-ей! а-ей!.. Паненкі глядзяць...

Андрэй. Ніякіх тут паненак няма, адно нашы дзяўчаткі, а яны ведаюць, што чалавек у свіце не родзіцца. Хлопцы. А ну, жыва! (Хлопцы здзіраюць сурдут. Пранцішак астаецца ў манішцы на голым целе і ў рукаўчыках на голых руках. Агульны смех.) Глядзіце: гэта іх такая гарадская мода, што без кашулі ходзяць.

Ігнась. Ну, цяпер давай, братка, і нагавіцы.

Пранцішак. Ой-ой-ой!.. Людцы добрыя! Ратуйце! Заб'юць!..

Ян. Ціха, не крычы. А то на твой прыродны мундзір яшчэ што прыложым. А калі я за нагавіцы плачу, то і давай.

Хлопцы. Скідай барджэй нагавіцы! Скідай! Скідай! (Адны дзержаць Пранцішка пад пахі, а другія пачынаюць нагавіцы спушчаць.)

Завеса