Старонка:Kahaniec.Modny sliachciuk.djvu/4

Гэта старонка не была вычытаная

катную страву есці... Ну, дык што ж, паненка, маўчыш? Кажы: пойдзеш за Пранцішка?

Ганна. Не ведаю.

Якуб. Не саромейся, паненка.

Ганна. Нашто мне гэта ўсё? Ці мне ў бацькі дрэнна?

Ян. Дрэнна - не дрэнна, але векаваць пры мне не будзеш. Трэба ж калі-небудзь замуж выйсці.

Ганна. Ваша, тата, воля, але пры вас я бы ахвотней асталася.

Якуб. А калі б вам у горадзе добра пайшло, дык і бацьку ўзялі б к сабе. Бацька на старасці супачыў бы ад працы. У горадзе і памаліцца ёсць дзе...

Ян. Бог усюды ё, а ў горадзе мне не прынадна. Дый сам, вашэць, я думаю, не вельмі б то ў горадзе рад жыў.

Якуб. Яно так то так; я бы ў горадзе не мог жыць, бо ўжо стары - цяжка прывыкаць. А маладым то другое.

Ян. Ну, Ганна! А што ты на гэта?

Ганна (маўчыць, адно край хвартушка зубамі цярэбіць).

Якуб. Бачу, што з паненкаю да ладу не дайду, бо саромеецца, а сваё дзела я споўніў, дый то толькі праз памяць нябожчыка бацьку Пранцішкава, бо сам бы я за гэтакае сватаўство не ўзяўся. А цяпер, людцы добрыя, аставайцеся здаровы, хай бацька з дочкаю парадзяцца добра, а Пранцішак сам на адповедзь прыйдзе, калі ў яго мода такая. Бывайце здаровы!

Ян. Ідзіце з богам здаровы! (Якуб выходзіць.)

З'ява III

Ян. Ну, што ж, Гануля? Пайшла б за Пранцішка?

Ганна (энергічна). Да куды там?!

Ян. Але што з таго будзе, што ўсім адказываеш?

Ганна (прыбіраючы хату). Ці ж бо мне дома кепска. Тата ж мяне не праганяеце...

Ян. Добра, але ўсё ж такі век маладая не будзеш, а як пастарэеш, хто цябе тады возьме. Я ўжо стары, ужо столькі не пражыву, колькі пражыў. Як прыйдзецца рукі злажыць, то хто тады табе ў помач стане? Гаспадарку разарвуць, цябе пакрыўдзяць... Старасць - не радасць.

Ганна. Пажывеце, тата, пажывеце.

Ян. Я ведаю: у цябе ў галаве Ігнась.

Ганна. Ігнась - не Ігнась, а за Пранцішка не пайду.

Ян. То чаму ж свату зразу не сказала?

Ганна (з абідаю). А гдзе хто бачыў, каб дзеўка з сватам гаварыла? Гэта ж сорам! Тады б мяне на засценку засмяялі.

Ян. Яно то праўда, што табе неяк не выпадае.

Ганна. Але тату то я ўсё скажу, як на споведзі. Не пайду за Пранцішка, бо тут яго ўсе знаюць, як аблупленага ката. Усе