Старонка:Kaspiarovich.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

чыць і мову, - натолькі сваеасаблівы гістарычны лёс Беларусі й яе культуры наагул і беларускае архітэктуры прыватна.

Беларускія пляменьні славянау прышлі на тэрыторыю Беларусі з даволі высокаю культураю і, натуральна, павінны былі й пасяліліся па, бадай што адзіных, шляхох зносінау - беларускіх рэках. Пасяленьні у найболь выгадных пунктах - Смаленск, Полацак, Турау і інш., хутка разьвінуліся у вялікія гандлевыя й культавыя цэнтры. Гарады побач з распадам радавога быту концэнтравалі наукола сябе акалічныя землі, што у сваю чаргу цягнуліся да іх, як да сваіх гандлевых асяродкау. Разам з тым гарады былі пунктами и найбольш высокае тэхнікі й культуры.

Само сабою ясна, што вось у гэтых месцах і павінна было пачацца монумэнтальнае будауніцтва. З самага пачатку