Гэта старонка была вычытаная
кутнікам з чатырма вежамі па кутох. Корпус накрыты высокім двохскатавым дахам і мае выгляд кубу. Аутарная частка складзена з трох паукружынау. Нутраны прастор падзелены трыма парамі слупоу. Гэтымі трыма сваймі уласьцівасьцямі Сынкавіцкая царква, зьвязвалася з мінулаю беларуска-візантыйскаю архітэктураю 12 сталецьця.
Разам з тым па кутох корпусу будынку вымураваны высокія магутныя вежы. Будынак падпіразаны поясам байніцау і аркавым поясам на кшталт машыкулярау брамы Віленскіх меставых умацаваньняу. У гэтым Сынкавіцкая царква зьвязана з беларускаю ваеннаю й замкаваю архітэктураю. Наагул готыка выяулялася у грамаднянскіх і вайсковых элементах, а ні у якім разе ні царкоуных.
У Мала-Мажэйкаускай царкве вежы і іншыя ваенныя прыстасаваньні яшчэ