Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/16

Гэта старонка была вычытаная


Падобным лёсам даражыць —
Мне сорамна свайго мазолю.
Няма закону быць рабамі.
Мы ведаем закон жыцця:
Ратуй жыццё сваё зубамі,
Калі не змог ужо рукамі,
За волю біся да канца.
За міг адзіны людскай волі
Аддай няволі сто гадоў,—
І ўжо ты жыў, з цябе даволі,
Ты апраўдаць сябе гатоў.
Калі б святыя намаганні
Ты дарма толькі пагасіў,
ІІрыняць адкрытае змаганне
Ў цябе яшчэ замала сіл,—
Зыдзі набок, зашыйся ў нору,
Чакай спрыяючай пары,
А час прыйшоў, ты выбраў пору,
За горла ворага бяры.
Жыцця не чэрпаюць на жмені,
Жыццё бяруць усё зараз.
Інакш людзей не будзе з нас,
Інакш з нас будуць толькі цені.
Не я спаборніцтва баюся
3 касою, плугам, тапаром.
Надыдзе час і Беларусі
Паслужым мы яшчэ пяром.
Надыдзе час і на пракосы
Быллём парослай стараны
Спадуць адклёпаныя косы,
А ў нетрах гракнуць перуны
Раскатным рэхам тапароў,—
Тады скажу і я: «Гатоў!»
3 батрацкім стажам за плячыма
Патрэбны будзе авангард,

У той час і я сваёй айчыне

15