Ночкай цёмнаю аднойчы
Чую смелы стук.
Раптам брызгае мне ў вочы
Святла цэлы пук.
Грымнуў голас: — Стаць, ні кроку!.
Пэўны і сухі.
Бачу, бачу сярод змроку
Ззаду, спераду і збоку
Зіхацяць штыкі.
Сон ці ява — вось пытанне —
Хто адкажа мне?
Ў хаце плач і нараканне,
Быццам дом ў агне.
Сталь кайданаў, чую, ўецца
Змейкай каля рук.
Нехта жудасна смяецца
3 нашых горкіх мук.
Кастрычнік, 1929 г.
|