Бура йшла. 3-за гарызонту Хмара чорнаю сцяной Выйшла, быццам перад фронтам Раць, гатовая на бой. Бура йшла. I вось на момант Ўсё прыціхла, замярло. Спалавеў на попел Нёман, Прытаілася сяло.