Старонка:Kupala.paulinka.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

 - 6 - 

ці, дзя́каваць Бо́гу хвата́е; ча́сам та́тка дае́ гро́шы і на суке́нкі… Чаго́, чаго́, здае́цца, тут хаце́ць?.. Ох, ох, я́кжэ марко́тнінька! Прост, хоць зьбіра́й мана́ткі ды йдзі ў про́чкі с ха́ткі. Ужо́ вечарэ́е: за́раз ня бу́дзе як шыць, а трэ́ба сяго́ння кане́шне ко́нчыць. За́ўтра Пакро́вы… у Міха́лішках кірма́ш… Эх, эх! каб хаця той прышо́ў, каго́ так хо́чацца сяго́ння паба́чыць. /Садзі́цца пры вакне́ і пачына́е ізно́ў шы́ючы пець/.


Ой, ляце́лі гу́сі дый над Белайру́сю,
Се́лі яны́, па́лі на сівым Дуна́ю!

Се́лі яны́, па́лі, ваду́ замуці́лі,
Дый нас маладзе́нькіх з сабой́ разлучы́лі.

Бада́й тые гу́сі ма́рне запрапа́лі,
Як мы любілі́ся — цяпе́р перэста́лі.


/Паглядзе́ўшы ў вакно́/. Ну, ўжо німа́ як саўсі́м без агню́ шыць! За́раз трэ́ба запалі́ць ля́мпу. Цямне́е і цямне́е, но́чка набліжа́ецца, а яго́ як німа́, так німа́! А шчы́ра абеца́ўся шэ́льма напэ́ўна прыйці́. /Шука́е запа́лак і запа́лівае ля́мпу/. І што гэ́ты та́та да яго́ ма́е? С таго́ часу, як даве́даўся, што ён на мяне́ мі́лым во́кам пагледа́е, — ўсё ро́ўна, як чо́р-