Старонка:Kupala.paulinka.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

 - 7 - 

ная ко́тка між і́мі перабе́гла. Ён то нічо́га, а́ле та́та дык жыўцо́м-бы яго́ зьеў. Ну, а́ле та́та сваё́, Які́м сваё́, а я - сваё́. Паглядзі́м, чый верх бу́дзе: та́ткаў, ці мой, ці яго? /Паду́маўшы/. Каза́ў пры́дзе сяго́ння, каб там і лі́ха гарэ́ла. "Трэ́ба, ка́жэ, сяку́ю, ці таку́ю зрабі́ць пастано́ву. Мы, ка́жэ, ня дзе́ці, - ма́ем свой ро́зум і мо́жэм сабой пакірава́цца. То́лькі ты, ка́жэ, Паўлі́нка, паві́нна на гэ́та прыста́ць кане́шне, бо іна́чэй, ка́жэ, згі́нем, як руды́е мы́шы". /Уско́чыўшы/. Ай! не́хта ідзе́. Ён, ён, напэ́ўна ён!!


ЗЬЯВА II - ая.

ПАЎЛІНКА - ЯКІМ.


ЯКІ́М. Вось і я - як тыт быў! До́бры ве́чар я́сьне-пе́кнай па́нне Паўлі́нцэ. Што, зо́латцэ маё́ ненагля́днае, прачэка́лася тро́хі мяне́, ненаві́стніка? /Гля́нуўшы на бакі́/. А ці ніко́га німа́? /Гаво́ручы, падбліжа́ецца к Паўлі́нцэ, віта́ецца і хо́чэ абня́ць яе́/.

ПАЎЛІНКА (/баро́нючыся/). Ой, ой! пама́лу. Ўсе́ до́ма, ўсе́ до́ма. То́лькі ў Які́ма на ўсе́ до́ма, бо по́-начы хо́дзе да малады́х дзеўча́т. Даду́ць, даду́ць за́раз пы́тлю стары́е. /Ту́паючы наго́й/. Паз-