Старонка:Kupala.paulinka.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

 - 8 - 

вале́нне ёсьць гэ́так по́зна прыхо́дзіць?

ЯКІМ (/садзячы́ся/). Ёсьць, ёсьць, мая́ ты сакату́шка, шчэбяту́шка! Кажы́ то́лькі хутчэ́й, галу́бка мая́ бязкры́лая: та́та твой до́ма, ці не? Бо-ж сама́ ве́даеш, яка́я ў нас з ім страшэ́нная лю́басьць.

ПАЎЛІ́НКА (/садзючы́ся за шыцьцё́/). Ой, чаму́-ж ня ве́даю: як між като́м і саба́кай, якра́з. А́ле, а́ле сьме́ла будзь, як у Бо́га пад пры́печкам. Пае́халі або́е на торг і пэ́ўне по́зна ве́рнуцца, бо ма́юць тро́хі сяго́-таго́ да прада́ння, і маня́цца сякі́е-такі́е зрабі́ць паку́пкі. Ба́чаш, за́ўтра ма́е быць тро́хі гасьце́й с кірма́шу.

ЯКІМ. Та-а-к! Зна́чыцца, тым кшта́лтам, вечары́нка бу́дзе.

ПАЎЛІНКА. Так, так! Вечары́нка быць то бу́дзе, а́ле ня ўсе на ей бу́дуць.

ЯКІМ. Эх, Паўлі́нка! Ты ўсё́ сваё́; мне і так го́рка на душы́, я́кбы хто там палы́н засеяў, а ты ешчэ́ прыты́чкамі сваі́мі со́ліш. Вазьму́ на злосьць ды прыду́. Што-ж яны́ са мно́ю зро́бюць?

ПАЎЛІНКА. Зрабі́ць то нічо́га ня зро́бюць, а́ле і ты сам нічо́га ня зро́біш, а то́лькі праро́біш...

ЯКІМ (/ро́бючы паперо́су/). Ці я́сьне-панна Паўлінка пазво́ліць мне закуры́ць пры ёй?