Старонка:Kupala.paulinka.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

 - 9 - 


ПАЎЛІНКА. Ого, скуль така́я даліка́тнасьць? Рука́м каля дзяўчы́ны дае́ во́лю без пыта́ння, а як паперо́ску закуры́ць, дык пазвале́ння про́сіць. Не пазваля́ю за то́е, вось і ўсё тут!

ЯКІМ. А я закуру́.

ПАЎЛІНКА. А я не дам! /Кіда́е шыцьцё́ і хо́чэ адабра́ць паперо́су. Не́йкі час ту́заюцца, бе́гаюць адно́ за адны́м па ха́це і няўмы́сьле раскіда́юць на ло́жку паду́шкі/.

ЯКІМ (/бе́гаючы/). Ну, ўжо́ го́дзе, го́дзе, Паўлі́нка! Бо́лей нічо́му без твайго́ пазвале́ння дава́ць во́лі ня бу́ду.

ПАЎЛІНКА. Ну, калі́ так, то зго́да! /Садзя́цца: Які́м ку́рэ, Паўлі́нка шы́е/.

ЯКІМ (/памаўча́ўшы/). Паўлі́нка!

ПАЎЛІНКА. Га! Ці пан Які́м забы́ўся, як я заву́ся?

ЯКІМ. Ды не! Я хаце́ў-бы, зо́латцэ, сур'ё́зна с табо́й пагавары́ць.

ПАЎЛІНКА. І-і!!! Ве́даю я гэ́тые сур'ё́знасьці. Перш-на-перш бу́дзе, ці я люблю́, пасьля́ - ці ве́льмі мо́цна, а пасьля́, ці гато́ва ўсё́ чы́сьценька зрабі́ць, што чэрнабры́вы Які́м захо́чэ, а там, а там і пае́хала, як на непадма́заных калё́сах... Ці-ж не