Старонка:Kupala.paulinka.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

 - 10 - 

праўда?

ЯКІМ. Пра́ўда, то пра́ўда, а́ле ўсяму́ му́сіць быць кане́ц.

ПАЎЛІНКА. Ну, дык слу́хаем, вашэ́ці. А вось мо́жэ і но́вую пе́сеньку нам сьпяіцё́. Адно́ то́лькі за ўмо́вай: або́ на́дта вясёлую, вясёлую, каб аж ляво́ніху захаце́лася ісьці́, або таку́ю су́мна-су́мненькую, што вы́слухаўшы яе́ - раз, два, ды бухты́ль у вір галаво́ю! вось так! /Пака́зывае і чуць не ва́ліцца; Які́м патхо́плівае і са́дзіць на ла́ве/.

ЯКІМ. Гэ́та бу́дзе ат цябе́, маё́ ты со́нейка, зале́жыць. Як захо́чэш - такая і пе́сенька вы́йдзе: або́ вясё́лая, ра́дасная, я́кбы са́мое не́ба я́сное, або́ су́мная, гаро́тная, як асе́нніе хма́ры над гэ́тай зяме́лькай чо́рнай. /Памаўча́ўшы/. Эх, эх! І даку́ль-жэ ўсё́ гэ́та бу́дзе цягну́цца. Даку́ль, як сухаве́й, сушы́ць і му́чыць нас бу́дзе?

ПАЎЛІНКА (/жартаблі́ва/). То́лькі не нас, а мяне́ трэ́ба гавары́ць. Мне ду́жа до́бра, ве́села, і так лё́ганька, лё́ганька на сэ́рцы, што...

ЯКІМ (/с даса́дай/). Паўлі́нка!

ПАЎЛІНКА (/закрыва́ючы гу́бы руко́й/). Ну, ну, ўжо́ маўчу́... як нема́я ры́ба.

ЯКІМ (/якбы сам да сябе́/). Калі́, калі́ ўжо́ на-