Старонка:Kupala.paulinka.pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

 - 12 - 

што хо́чэш! Каб мог, дык на пе́ршай асі́не паве́сіў бы цябе́. Ну, і гдзе-ж у такі́м ра́зе набра́цца сьме́ласьці, ісьці́ кле́ньчыць пе́рад ім і прасі́ць пазвале́ння… Зада́сьць тако́га пы́тлю і табе́, і мне ра́зам, што і жані́цьба ў галаву́ не пале́зе.

ЯКІМ. Так, то яно́ так! Але я не́як усё́ ешчэ́ надзе́і не тра́чу, — ану́-ж атпу́сьціцца. Быў-жэ такі час, што мяне́ любі́ў, ды на́ват у бядзе́ то тады́, то сяды́ памага́ў.

ПАЎЛІНКА. Быў час, а́ле вадо́ю сплыў. Памага́ў паку́ль не ўба́чыў, што трэ́ба і дачко́й памагчы́, а як да гэ́таго ста́ла дахо́дзіць, вось у ім і адазва́лася шляхо́цкая фанабэ́рыя. Другу́ю пе́сьню цяпе́р пяе́. Нож то́чыць… во́стра нож то́чыць ро́дны мой та́тка на таго́, каго́ сам калі́сь любі́ў і каго́ я палюбі́ла… /Устаючы́, го́рача/. І па ве́кі ве́чные любі́ць бу́ду. /Ідзе́ папраўля́е паду́шкі, за ёй — Які́м, абыма́е і садзя́цца абня́ўшыся або́е на ло́жку/.

ЯКІМ (/памаўча́ушы, ла́скава/). Паўлі́нка!

ПАЎЛІНКА (/сьмяючы́ся/). Ізно́ў забы́ўся, як заву́ся?

ЯКІМ. А ты ізно́ў сваё́… Слу́хай, мі́ленькая: ці ты наду́малася зрабі́ць то́е, аб што я цябе́ надо́вічы прасі́ў і малі́ў. Сама́-ж ты, зо́латцэ, каза́-