Старонка:Kupala.paulinka.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

 - 13 - 

ла мне не раз і цяпе́р ка́жэш, што та́тка твой ні на які́е про́сьбы ня зго́дзіцца. Зна́чыцца, сама́ до́бра разуме́еш, што і́ншаго вы́хаду для нас нема́шака. А гэ́так, як я каза́ў, бу́дзе найле́пей. Ці то мы бу́дзем пе́ршые, а́бо апо́шніе. Я́нка Лукашо́нак з сваей Зо́сяй так зрабі́лі, Ігна́сь Маняко́ўскі — з свае́й Даміні́сяй, ды і шмат хто… Бацькі́ спача́тку пазлую́ць, пазлую́ць тро́хі і атпу́сьцяцца, — ве́дама ба́цькаўскае сэ́рцэ. Вось мы с табо́й, мі́ленькая, такі́м пара́дкам са́мі сабе́ шча́сьце збуду́ем і нічые́й ла́скі прасі́ць ня бу́дзем. Адно́, абы́ твая́ зго́да і ўсё́ бу́дзе до́бра. Я ўжо, прызна́цца табе́, гавары́ў с папо́м. Ён за́ўтра прыежджа́е ў Міха́лішкі імшу́ атпраўля́ць, і заначу́е ў вако́ліцы. Ну, а мы к яму́.. раз, два і гато́ва.

ПАЎЛІНКА. Ду́маць, то я ду́мала, а́ле не́як стра́шна. Мо́жэ-б было ле́пей, каб е́шчэ тро́хі пачэка́ць, а то так ско́ра, ра́птам… Хто сьпяшы́ць, той людзе́й сьмяшы́ць.

ЯКІМ. Яка́я ты нядо́брая, Паўлі́нка. Ты за́раз — стра́шна, стра́шна, пачэка́ць, пачэка́ць! Гэ́так і ўсю́ сваю́ мо́ладасьць пачэка́нкамі перэчэка́ем. А так гэ́та дачэ́снае жыцьцё́ мо́жна до́бра нала́дзіць, так до́бра, абы́ то́лькі ахво́та ў нас была́ ды вытрыва́лась.