Старонка:Kupala.paulinka.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

 - 15 - 

атчы́ніш, ла́хі пат па́хі ды скаке́ль с ха́ты ў сад, як пяту́х!..

ПАЎЛІНКА. Гэ́та ты, як пяту́х, а я, як...

ЯКІМ (/перэпыня́ючы/). Як ку́рыца.

ПАЎЛІНКА. Ня ку́рыца, а як зязю́лька.

ЯКІМ. Як зязю́лька, праз вакно́ фырр! а пяту́х цап. а поп крапі́лам пырсь! а там...

ПАЎЛІНКА (/сьмяючы́ся/). А там ізно́ў фырр!.. /Разма́хівае рука́мі і хо́чэ вы́рвацца. Які́м мацне́й прыціска́е яе́ к сабе́ і хо́чэ вы́рвацца. Які́м мацне́й прыціска́е яе́ к сабе́ і хо́чэ пацалава́ць; яна́ ні́бы баро́ніцца, а пасьля́ хвата́е яго́ за шы́ю, і до́ўга го́рача цалу́юцца.

ЯКІМ. Ох, каб гэ́так ўсё́ жыцьцё́ і ко́жную міну́тку.

ПАЎЛІНКА. Ого! Разла́саваўся!.. Аско́му наго́ніш, паку́ль ахво́ту спаго́ніш. /Прыслу́хаўшыся/. Ой! Не́дзе турко́чэ! Ці ня е́дуць то́лькі на́шы с то́ргу.

ЯКІМ (/прыслу́хаўшыся/). Такі́-ж не́хта е́дзе.

ПАЎЛІНКА (/су́мна/). Зна́чыцца, Які́мка, трэ́ба ўжо́ табе́ рабі́ць фырр!

ЯКІМ (/устаючы́, с уздо́хам/). Нічо́га не пара́дзіш - трэ́ба!.. Ой, гэ́тые бацькі́! І чаму́ гэ́та ня ро́дзіцца на сьвеь до́чкі без бацько́ў!..

ПАЎЛІНКА (/устаючы́/). Ах, чуць не забы́лася. Ці