Старонка:Kupala.paulinka.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

 - 16 - 

прынё́с мне то́е, што абеца́ўся?

ЯКІМ. А я́кжэ, прынё́с, маё́ ты зо́латцэ. /Дастае́ с кішані́ фатагра́фію і аддае́ Паўлі́нцэ/.

ПАЎЛІНКА (/прыгледа́ючыся к фатагра́фіі, ве́села/). Вот так до́бра! Заме́ста аднаго́, ма́ю ўжо́ двух: аднаго́, што сам хо́дзе да дзеўча́т і рука́м во́лю дае́, а друго́га, што трэ́ба насі́ць за… па́зухай. /Сьмяе́цца/.

ЯКІМ (/любу́ецца е́ю, хвата́е і цалу́е/). Ах ты, зязю́лька мая́ ненагля́дная!

ПАЎЛІНКА (/баро́нючыся/). Ну, ну, пятушо́к! Не гарачы́ся; пасьпе́еш с ко́замі на торг. /Выпіха́ючы Які́ма с ха́ты/. Марш да до́му! Раз, два, тры!..

ЯКІМ (/у дзьвера́х/). По́мні, Паўлі́нка — за́ўтра!.. /Выхо́дзе/.


ЗЬЯВА III-ая.

ПАЎЛІНКА /адна́/.


ПАЎЛІНКА (/папраўля́е ло́жак, пасьля́ прыгледа́ецца к фатагра́фіі, цалу́е яе́ і хава́е за па́зуху. Прыціска́ючы гру́дзі рука́мі/.). А што, сма́чна? Цё́пленька?.. Га?.. Каля́ са́маго сэ́рцэйка дзяво́чаго… Пэ́ўне чу́еш, як яно́ бе́дненькае трапе́чыцца. Вы́гадна табе́ тут, як нідзе́, ніко́му!.. А́ле не,