Старонка:Kupala.paulinka.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

 - 17 - 

не! Гэ́так не выпада́е. Ешчэ́ тро́хі по́рана... По́сьле за́ўтра - друга́я рэч. А цяпе́р... /Ідзе к абразу́/. пасядзі́ лепш, сако́лік, за абра́зікам. Се́дзючы гэ́так у Бо́га за плячы́ма, ме́ней бу́дзеш мець грэ́шных ду́мак у галаве́, чы́мся пе́сьцючыся тут /Пака́зывае/ за па́зухай у маладо́й дзяўчы́ны. /Напева́ючы патхо́дзе к сьцяне́, хава́е фатаграфі́ю за абра́з і, як у нічы́м не быва́ла, садзі́цца за шыцьцё́/.


Дый чым-жэ твая́, дзе́ванька,
Гало́ўка заня́та? /і т. д./.


ЗЬЯВА IV-ая.

ПАЎЛІНКА - СЬЦЕПА́Н - АЛЬЖБЕ́ТА.


СЦЕПАН (/пьянава́ты, ўхо́дзе з Альжбе́тай з се́нцаў і прыпева́е/).


Дзе мы е́дзем, дзе мы йдзё́м, -
    Карчмы́ не міна́ем;
Дзе зае́дзем, дзе зайдзё́м, -
    Там і пагуля́ем.


АЛЬЖБЕТА (/кладучы́ паку́пкі на ку́фар і раздзева́ючыся, да Сьцепа́на/). Не сьмяшы́ ты людзе́й. Калі патпі́ў, дык ляж спаць!