Старонка:Kupala.paulinka.pdf/24

Гэта старонка была вычытаная

 - 20 - 

ты ўсьпе́ў яго́ нажы́ць?.. Дачка́ ешчэ́ за́муж ня вы́шла, а ба́цька ўжо́ зя́ця ма́е!

СЬЦЕПАН. Калі́ не ма́ю цяпе́р, дык бу́ду мець у чацьве́р. Гэ́та, ба́чыш, ё́н ешчэ́ то́лькі зьбіра́ецца падма́зацца к на́шай Паўлі́нцэ; ну, а каб сьлізчэй усё́ пайшло́, дык перш мяне́ ё́н падма́заў.

АЛЬЖБЕТА (/садзі́цца/). Так-бы і каза́ў адра́зу. А хто-ж гэ́та такі́?

СЬЦЕПАН. Адо́льф Быко́ўскі!

Э-э! Я ду́мала, хто там!.. Ажно́ нічо́га лю́дзкаго. То́лькі е́зьдзе ды ню́хае, яка́я дзяўчы́на паса́гу больш ма́е, а сам дык го́лы, як бізу́н.

СЬЦЕПАН. Паса́г ню́хае, бо нос ма́е. А́ле ўсё́ такі́ гэ́та для нас блін ды ешчэ́ ма́слам падма́заны. Ён сам мне, каха́ненькая, ро́дненькая, хвалі́ўся, што яго́ гаспада́рка ў сто раз ле́пшая ад усі́х тутутэ́йшых гаспадаро́ў. За аднаго́ каня́ то́лькі, каза́ў, заплаці́ў сё́лета тры со́тні. «На гэ́тым-жэ» кані́, ка́жэ, за́ўтра к васпа́нству зае́дуся с кірма́шу". /Ма́цаецца па кішэ́нях, сам сабе/. Дзе-ж бы яна́ падзе́лася. /Да Альжбе́ты/. Ты, ба́ба, не бачыла кні́жкі, што я купі́у сяго́ння? Дзе яна прапа́ла?

АЛЬЖБЕТА. А што я пасту́шка над тваі́мі кні́ж-