Старонка:Kupala.paulinka.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

 - 21 - 

камі. Прапі́ў мо́жэ з гэтым сваі́м зя́цем.

СЬЦЕПАН (/ідзе́ к ку́фру, нахо́дзе ў бу́рцэ кні́жку і кладзе́ яе́ за абра́з, дзе Паўлі́нка палажы́ла фатагра́фію/). Каха́ненькая, ро́дненькая, ня ду́май, што я яку́ю дрэ́нь вы́браў сабе ́ на зя́ця. За́ўтра ён прые́дзе, паглядзі́ш, дык адра́зу што друго́е запяе́ш. Адны́м сло́вам, хлапе́ц: шляхо́цкаго заво́ду, з ры́зыкай, з уся́кай дэліка́тнасьцяй і ўсё́ тако́е...


ЗЬЯВА VI-ая.

ПАЎЛІНКА - СЬЦЕПАН - АЛЬЖБЕТА.


ПАЎЛІНКА (/ўхо́дзючы з мі́скай, з лы́жкамі і хле́бам пат па́хай/). Аб кім гэ́та, та́тка, гаво́рыце, што ма́е ўся́кую дэліка́тнасьць і ўсё́ тако́е?

СЬЦЕПАН (/ядучы́/). Ве́льмі выспа́нна ціка́вая! Ско́ра саста́рышся, каха́ненькая, ро́днінькая, як усё́ бу́дзеш ве́даць.

ПАЎЛІНКА (/про́сючы/). Скажэ́це, скажэ́це, та́тачка!

СЬЦЕПАН. Ага́, ні се́ла, ні па́ла, захаце́ла ба́ба са́ла. Калі́ ўжо́ табе́, каха́ненькая, ро́дненькая, так хо́чэцца, дык скажу́. /С пава́гай/. Зна́кам тым,