Старонка:Kupala.paulinka.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

 - 25 - 

лі́ прые́хаў у сваі́м ча́се дамо́ў. Ён-жэ, як ры́зьнік, то туды́, то сюды́ блы́таецца па даро́зе.

ПРАНЦІСЬ. Па́не дубрудзе́ю, тваё́ ба́бскае дзе́ла - маўча́ць. Я, со́бсвенно, вось-цо-да, спры́тны, - то́нка паніма́ю, што і як раблю́.

АЛЬЖБЕТА. Ды садзі́цеся-ж, мае́ мі́ленькіе!

АҐАТА. Тудэ́ма-сюдэ́ма куды́ тут садзі́цца. Ноч на дварэ́, кабы́ла за пло́там, паўвярсты́ да до́му, а гэ́ты, тудэ́ма-сюдэ́ма, начні́ца касаво́кая ня вы́трываў, каб людзя́м не нарабі́ць у но́чы неспако́йства. /Садзі́цца, а за ёй - другі́е/.

СЬЦЕПАН. Э, што там тако́е! Вы́сьпімся! Дзя́ку Бо́гу, но́чка не Пятро́вая, а Пакро́вая.

ПАЎЛІНКА (/падбіра́ючы чэрапкі́/). За́ўтра го́сьці бу́дуць, а дзя́дзька апо́шнюю мі́ску стоўк. Трэ́ба, каб на кірма́шы дзьве аткупі́ў.

ПРАНЦІСЬ. Ґлу́пство, па́не добрудзе́ю, ґлу́пство! Заўту́рнаго, со́бственно, вы́пьем па мі́сцэ. /Дастае́ з бако́вай кішані́ фля́шку, паця́гавае з яе́ і хава́е наза́д/.

АЛЬЖБЕТА (/сьмяючы́ся/). А каб гэ́та нам, свато́к, даў гэ́тай сусо́лкі пасса́ць. Ці-ж мы з сва́цей паскрэ́бкі...

ПАЎЛІНКА (/выхо́дзючы с чэрэпка́мі/). Ого́! Гэ́-