Старонка:Kupala.paulinka.pdf/30

Гэта старонка была вычытаная

 - 26 - 

тых сьвянцо́ных кро́пэль дзя́дзька і кана́ючаму не даў-бы, ня то, што… /Выхо́дзіць/.


ЗЬЯВА VIII-ая.

СЬЦЕПАН — АЛЬЖБЕТА — ПРАНЦІСЬ — АҐАТА.


ПРАНЦІСЬ (/ў сьлед Паулі́нцэ/). Ґлу́пство, ґлу́пство, па́не добрудзе́ю. Маладзе́нькая ешчэ́, маладзе́нькая! Лазы́ трэ́ба, со́бственно, вось-цо-да.

АҐАТА (/да Альжбе́ты/). Што, сва́цейка, тудэ́ма-сюдэ́ма, до́браго купля́лі на ры́нку?

АЛЬЖБЕТА. Ат, сё́е ды то́е! Паглядзі́це, калі́ хо́чэце. Нічо́га тако́га ціка́ўскаго. /Устаюць і іду́ць абе́дзьве к ку́фру і разгледа́юць кі́нутые на ём паку́пкі/.

ПРАНЦІСЬ (/да Сцепана/). Чуў, сват, па́не добрудзе́ю, што сяго́ння лю́дзі каза́лі?

СЬЦЕПАН. Не, не, каха́ненькі, ро́дненькі, ня чуў; не было калі́! А што?

ПРАНЦІСЬ. Ды як-жэ, вось-цо-да! Ка́жуць, пранцу́з, па́не добрудзе́ю, ідзе на Бары́саў па ша́пку і рукаві́цы, што калі́сь там аста́віў. Чаты́рыста ты́сяч во́йска с сабо́й вядзе́ і, со́бственно…

АҐАТА (/перэбіва́ючы, з ме́йсца/). Не чаты́рыста