Старонка:Kupala.paulinka.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

 - 27 - 

тысяч, а чаты́ры со́тні ты́сячаў…

ПРАНЦІСЬ. Ґлу́пство, ґлу́пство, па́не добрудзе́ю. Ўсё́ ро́ўна ідзе́, вось-цо-да. Спранжыно́вы касьцё́л с сабо́й нясе́, па́не добрудзе́ю.

АҐАТА (/з ме́йсца/). Тудэ́ма-сюдэ́ма, не нясе́, а на паве́тры на машы́не, што лета́юць, гэты касьцё́л вязе́.

СЬЦЕПАН і АЛЬЖБЕТА (/зьдзіві́ўшыся/). Ай-я-я! Аж на паве́тры касьцё́л вязу́ць!..

АҐАТА. Але́-ж, але́! Тудэ́ма-сюдэ́ма, я сама́ на свае́ ву́шы чу́ла.

СЬЦЕПАН. Во калі́ пашло́ ўсё́ ўве́рх нага́мі. Як паста́ваюць гэ́ты спранжыно́вы касьцё́л, то мо́жна бу́дзе спадзева́цца і для на́шаго бра́та яко́га-тако́га палягчэ́ння. Дзя́куй Бо́гу, дзя́куй Бо́гу!!. А вось мая́ гэ́та ахмістры́ня, дачу́шка мая сакату́шка, сплу́талася з гэ́тым… з гэ́тым бязбо́жнікам, і хоць ты ей вар на галаву́ лі.

ПРАНЦІСЬ. Маладзе́нькая, со́бсвеноо, вось-цо-да. Бяро́завай ка́шы ня шко́дзіла-б, па́не добрудзе́ю.

АЛЬЖБЕТА. Ду́жэ тру́дна пала́дзіць с цяпе́рашняй мо́ладзьдзю. Пашло́ тако́е распу́ства на сьве́це, што не дай Бо́жэ! Заме́ста кні́жак да набажэ́нства — чыта́юць не́йкіе дрынду́шкі. Ве́цер у ваўсі́х па галаве́