Старонка:Kupala.paulinka.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

 - 30 - 


СЬЦЕПАН. Ну, гэты-ж?.. каб ён ця́міўся... як яго́?.. зяць, зяць!

ПАЎЛІНКА (/прыпаміна́ючы/). Як-жэ ён, як.?. Здае́цца, Бык... Бычо́к...

СЬЦЕПАН. Ага́, ён, ён. Не, не так! Быко́ўскі, каха́ненькая, ро́дненькая, вось як. Пан А́дольф Быко́ўскі. /Да Пранціся́/. Дык ба́чыш, свато́к, ён, зна́чыцца, падлабу́ніваецца к мае́й Паўлі́нцэ. Што ты на гэ́та?

ПРАНЦІСЬ (/дастаючы́ гарэ́лкі/). Глу́пство, ґлу́пство, па́не добрудзе́ю. Со́бственно, бычо́к, вось-цо-да, і больш нічо́га. /Пьець і дае́ гарэ́лкі Сьцепа́ну/.

СЬЦЕПАН (/вы́піўшы/). За́ўтра, зна́кам тым, прые́дзе абню́хаць, як і што, дык і свато́к са свае́й загля́ньце да нас. А ну-ж, каха́ненькі, ро́дненькі, мо́жэ які́ га́ндэль бу́дзе нала́джывацца, дык прыкі́неш яко́е слаўцо́. Прые́дзьце то́лькі.

ПРАНЦІСЬ. Ґлу́пство, па́не добру́дзею, і прыйці́ мо́жна. Со́бственно, блі́зка, вось-цо-да.

СЬЦЕПАН. Блі́зка, то блі́зка, але́ каб не было́ сьлі́зка: на дождж як-бы зьбіра́ецца.

ПАЎЛІНКА (/з ме́йсца/). А ці та́тка каня́ паі́лі?

СЬЦЕПАН. Не, каха́ненькая, ро́дненькая. За́раз