Старонка:Kupala.paulinka.pdf/38

Гэта старонка была вычытаная

 - 34 - 

дэ́ма, што ты, Паўлі́нка? Пабо́йся Бо́га гэ́ткіе рэ́чы гавары́ць напро́ць но́чы? Цьфу, цьфу! Ма́тачка Найсьве́нтшая!

ПАЎЛІНКА (/пака́зываючы/). Калі́ тут, цё́тачка, пат сэ́рцам так балі́ць, так балі́ць, што і жыць не ў магату́. Такі́ ён мі́ленькі, такі́ прыго́жэнькі, такі́ паслухмя́ны… /Загле́дзіўшыся ў даль/. Калі́ ешчэ́ с та́там былі́ яны́ до́бра, пры́дзе, быва́ла, вады́ за мяне́ прынясе́, дрэ́ўлі нашчэпа́е. Не глядзі́ць на то́е, што калі́сь вучы́ўся, а цяпе́р і сам ву́чэ і бо́льшых, і ме́ньшых. Ніко́лі ад яго́ сло́ва благо́га ня чу́ла. Так ве́даеце, цё́тачка, і хо́чэцца с кім ко́лечы аб ім гавары́ць і ду́маць без канца і пача́тку. І ча́му я така́я нешча́сная? /Са сьлязьмі́/. Ба́цька ро́дны хо́чэ мяне́ адарва́ць ад таго́, хто мне цяпе́р міле́й ад усяго́ чы́ста — жыцьця́, ха́ты ро́днай, цэ́лаго сьве́ту. І чаму́-ж я така́я нешча́сная?

АҐАТА (/ту́лючы к сабе́ Паўлі́нку, праз сьлё́зы/). Ці́ха, мае дзе́ткі, ці́ха. Не гару́й, не марко́цься, мі́ленькая, ве́льмі. Не́як-жэ ды бу́дзе. Бог Найвышэ́йшы, тудэ́ма-сюдэма, міласэ́рны, і аб твае́й тут ця́жэнькай до́лі не забу́дзецца.

ПАЎЛІНКА (/я́кбы збудзі́ўшыся/). А ніха́й сабе́ бу́дзе, што ма́е быць, — я свайго́ такі́ дабью́ся, або́