Старонка:Kupala.paulinka.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

 - 36 - 

но, па́не добрудзе́ю, калі́ несьвянцо́ная.

АҐАТА (/хо́чэ вы́рваць фля́шку, Пранці́сь не дае́/). Вот я цябе́ за́раз, тудэ́ма-сюдэ́ма, як вы́сьвенчу гэ́тай фля́шкай па галаве́, дык і сваі́х не пазна́еш, нешча́сны ты "вось-цо-да". /Гало́сючы/. А Бо́жэ-ж мой, ба́цюхна мой! На што мяне́ пакара́ў гэ́тай, тудэ́ма-сюдэ́ма, пья́ніцай, гэ́тый недарэ́кай, гэ́тай куксамо́рдай, гэ́тай... гэ́тай...


ЗЬЯВА XIII-ая.

ТЫЯ-ж і АЛЬЖБЕТА.


АЛЬЖБЕТА (/ўбега́е, трыма́ючы ў руцэ́ кліно́к с твараго́м/). Што гэта ў вас тут парабі́лося, мае́ мі́ленькіе?

ПАЎЛІНКА. Кабы́ла дзя́дзькава ўцекла́, ці хто зкра́ў. /Ідзе́, садзі́цца на ло́жку і шы́е/.

АЛЬЖБЕТА (/да Пранціся́/). Дык чаго́-ж, сва́тка, цэка́еце? Бяжы́це скарэ́й дамо́ў, - пэ́ўне там; гэ́та-ж её не першыня́.

АҐАТА. Ці-ж гэ́ту, тудэ́ма-сюдэ́ма, трухля́вую кало́ду зру́шыш з ме́йсца. Сядзі́ць-жэ вось анцы́хрыст, каб яму́ моль пя́ты пабі́ла, і з ме́йсца не скране́цца.

СЬЦЕПАН (/заку́рываючы лю́льку/). Супако́йцеся,