Старонка:Kupala.paulinka.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

 - 39 - 

фія. Паўлінка, саско́чыушы з ло́жка, падбега́е падня́ць яе́, а́ле не усьпева́е/.

СЬЦЕПАН (/падыма́ючы фатагра́фію/). А гэ́та што тако́е?

ПАЎЛІНКА (/хо́чучы адбра́ць/). Гэ́та маё́. Адда́йце мне, та́та!

СЬЦЕПАН. Я пата́юся - хто гэ́та?

ПАЎЛІНКА. Ці-ж, та́та, не бачыце?

СЬЦЕПАН (/са зло́снай насьме́шкай/). Ха-ха-ха! Які́м... Хай-жэ ён прападзе́ саўсі́м. /Хо́чэ рваць, Паўлі́нка адбіра́е/.

ПАЎЛІНКА (/скрозь сьлё́зы/). Адда́йце, та́тачка, адда́йце, ня рві́це! Ня зьдзе́квайцеся над ім.

СЬЦЕПАН (/атпіргну́ўшы ад сябе́ Паўлі́нку/). Адчапі́ся ад мяне́, гіцлё́ўка. Я вам тут наразво́джу ша́шняў... /Сту́кат у се́нцах. Ухо́дзюць: Пранці́сь, Аґа́та, а за і́мі - Альжбе́та. Паўлі́нка стаі́ць пату́піўшыся, глыта́ючы сьлё́зы, і скубе́ць па́льцамі фарту́х/.


ЗЬЯВА XV-ая.

ПАЎЛІНКА - СЬЦЕПАН - АЛЬЖБЕТА - ПРАНЦІСЬ - АҐА́ТА.


ПРАНЦІСЬ. Ґлу́пство, па́не добрудзе́ю. Я, вось-цо-да, каза́ў, со́бственно, ня дзе падзе́ніцца.