Старонка:Kupala.paulinka.pdf/47

Гэта старонка была вычытаная

 - 43 - 



АКТ II - гі

- - - - -


Та́я-ж са́мая — што ў пе́ршым а́кце — сьвятлі́ца. За стало́м седзя́ць: Сьцепа́н, Альжбе́та і го́сьці — тры хло́пцы і тры дзяўчы́ны. Мужчы́ны седзя́ць з аднаго́ канца́ стала́, а кабе́ты /жанкі́/ — з друго́га. Пьюць гарба́ту, наліва́ючы на спо́дкі; заку́сываюць. Дзяцюкі́ з дзеўча́тамі жарту́юць, перакі́дываючыся кро́шкамі ад хле́ба. З ле́вай стараны́ /гле́дзючы ад пу́блікі/ пры сьцяне́ ад бако́ўкі — седзя́ць два музы́кі і, зво́дзючы інструмэ́нты, сьці́ха перэгава́рываюцца між сабо́й. Ля дзьвярэ́й ад се́нцаў, у канцы́ ку́фра, на табарэ́це стаі́ць самава́р. Паўлі́нка прыбра́ўшыся па сьвято́чнаму увіха́ецца каля́ гасьце́й. Тро́хі ў тва́ры зьмяні́ўшыся; час-ад-ча́су ўздыха́е і не ў знак пагледа́е ў вакно́; адно́, стара́ецца быць с усі́мі вясё́лай і бо́йкай. Як падыйма́ецца засло́на — Паўлі́нка нясе́ гарба́ту.


- - - - - -