Старонка:Kupala.paulinka.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

 - 45 - 

цеся, го́сьцікі, стара́йцеся. Вось — сыр, ма́сла, ванглі́на! Такі́-ж сяго́ння тро́хі папрацава́лі каля по́лькі і ляво́ніхі.

КО́ЛЬКІ ГАЛАСО́Ў (/перажо́вуючы і сё́рбаючы/). Дзя́куй, дзякуй! Мы стара́емся.

СЬЦЕПАН. Чым ха́та бага́та — тым ра́ды. Хлеб на стале́ — ру́кі свае́. Выбача́йце то́лькі, каха́ненькіе, ро́дненькіе, што гарэ́лкі німа́. А́ле я ў гэ́тым не вінава́т. Хаце́ў ўзя́ць ў Міха́лішка, дык, як на лі́ха, манапо́лька цэ́лы дзень была́ закры́та.

МУЗЫ́КА (/ў старану́ да друго́га/). Каб не салга́ў, дык-бы і ня жыў. Я сам ба́чыў, як пры́сьля́ імшы́ адбыва́ўся з фля́шкамі пры манапо́льцэ не́шпар.

ДРУГІ́ МУЗЫ́КА. Слу́хаць. Скнэ́ра і больш нічо́га.

ПАЎЛІНКА (/паста́віўшы Адэ́лі шкля́нку, к аднаму́ з гасьце́й/). Мо́жэ, пан Вінцу́сь, ешчэ́ вы́пье?..

ВІНЦУСЬ — госьць (/уціра́ючы канцо́м насто́льніка гу́бы і лоб/). Яно́-б то было́ ўжо́ і до́сіць, а́ле, калі́ па́нна Паўлі́нка так пе́кна про́сіць, дык мо́жна ешчэ́ са шкля́начку.

ПАЎЛІНКА (/ідучы́ са шкля́нкай, у старану́ пу́блікі/). Гэты ужо́ дык пя́тую шкля́нку бабо́хае. Наро́біць себе кло́пату, каб я так жыла́.