Старонка:Kupala.paulinka.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

 - 49 - 


ПАЎЛІНКА (/стаўля́е музы́кам гарба́ту, падхо́дзе і глядзі́ць у вакно́. Ў старану́/). Ах, як-жэ цё́мненька!

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Каго́ так, па́нна Паўлі́нка, выгледа́еце?

ПАЎЛІНКА. Таго́-ж — нежэна́таго ды бага́таго.


ЗЬЯВА II-ая.

ТЫЕ-Ж і АДО́ЛЬФ БЫКОЎСКІ.


СЬЦЕПАН (/спатыка́ючы Адо́льфа ў дзьвера́х/). А-а! Нарэ́шце зьяві́ўся дарагі́ го́сьцік! Што-ж гэ́та, каха́ненькі, ро́дненькі, так до́ўга чэка́ць на сябе́ нас заста́віў?

АДОЛЬФ (/ве́шаючы пальто́ на сьцяне́ каля́ паро́га/). Пахвалё́ны ў ха́ту!

КО́ЛЬКІ ГАЛАСО́Ў. На ве́кі! На векі!

АДОЛЬФ (/віта́ючыся са Сьцепа́нам/). Выбача́йце, што тро́хі прыпазьні́ўся. А́ле гэ́та вінава́т мой жарабе́ц. Як панё́с з гары́, што каля́ Прыты́каў, і мяне́ вы́кінуў, і вось злама́ў, так што аж му́сіў другу́ю калама́шку ўзя́ць; праз то́е і замару́дзіў.

АДЗІН З МУЗЫКАЎ (/у старану́ да друго́га/). Каб ён то́лькі ды́хаў. Які́ яго́ чорт нёс! Прыста́ў конь, ды ўсё́ тут.