Старонка:Kupala.paulinka.pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

 - 51 - 

вяза́ў, а́ле се́на пэ́ўне не да́ў. У нас так: госьць, як папа́ла, а жывё́ліну дык трэ́ба до́бра дагле́дзіць. /Выхо́дзе/.


ЗЬЯВА III-ая.

ТЫЕ-Ж без СЬЦЕПАНА.


ПАЎЛІНКА (/стаўля́ючы пе́рэд Адо́льфам гарба́ту і сама́ садзючы́ся апо́даль/). Што-ж гэ́та па́на Адо́льфа конь хаце́ў разнясьці́?

АДОЛЬФ. А як-жэ! Тры со́тні вясно́й заплаці́ў, і то́лькі кло́пату нажы́ў. А́ле ў мяне́ ўсё́ так! Каро́вы мае́ ко́жная ва́рта па яко́й со́тні рублё́ў; як загілю́юць ле́там, дык і на до́брым кані́ іх ня ўго́ніш.

ПАЎЛІНКА (/хітрава́та/). Пэ́ўне і аве́чкі ў па́на Адо́льфа так са́ма гілю́юць?

АДОЛЬФ. А так, так! Ма́ю пятна́ццаць стары́х і два́ццаць малады́х. Як уда́рэ гарачыня́, дык яны́ чуць ня ўсе́ чы́ста кру́цяцца на адным ме́йсцы.

ПАЎЛІНКА (/ідучы́ па гарба́ту для сябе́, ў старану́ пу́блікі/). Маты́ліцы аве́чак му́чаць, як і сам тут /Пака́зываючы па́льцам на сваю́ галаву́/ Матылі́ ма́е, а ду́мае, што яны́ зыгу́юць.