Старонка:Kupala.paulinka.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

 - 54 - 


АЛЬЖБЕТА (/ў старану́/). І дурны́-ж ён, як віда́ць.

ПАЎЛІНКА (/падаючы́ гарба́ту Адо́льфу/). Да каго́ гэ́та ма́еце такі́ і́мпэт: да дарагі́х каро́ў, ці да дарагі́х кабы́л?

АЛЬЖБЕТА. Ды не! Пан Быко́ўскі ма́е і́мпэт то́лькі да малады́х дзеўча́т.

АДОЛЬФ (/пьючы́ гарба́ту/). Але́-ж, але́. То́лькі да малады́х дзеўча́т.

ПАЎЛІНКА. А кільчака́ ча́сам з гэ́таго не наго́ніце на язы́к?

АЛЬЖБЕТА. Што ты?! Ці-ж пан Быко́ўскі конь?

МУЗЫКА (/ў старану́ да друго́га/). Конь, ня конь, а як віда́ць, дык быдлё́ пара́дашнае.

АДОЛЬФ (/да Паўлі́нкі/). Па́нна Паўлі́нка, дык усё́ мне камплімэ́нты гаво́рэ.

ПАЎЛІНКА (/разсе́янна/). Ага́! Камплімэ́нты. /Да музы́каў/. Мацу́йцеся, мацу́йцеся, музыка́нькікі. А то ўжо́ но́гі чэ́шуцца. Так і хо́чэцца с па́нам Адо́льфам сы́пнуць ляво́ніху.

АДОЛЬФ. Фі! Я такі́х мужы́цкіх та́нцаў не гуля́ю.

МУЗЫКІ (/да Паўлі́нкі/). Дзя́куем! Ужо́, як нале́жыць сабра́ліся; цяпе́р мо́жэм і рэ́знуць што-ко́лечы для пане́нкі. /Садзя́цца на свае ме́йсцы і зво́дзюць