Старонка:Kupala.paulinka.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

 - 58 - 


ПАЎЛІНКА. А пра́ўду дзя́дзька ка́жэ. Бу́дземо гуля́ць; на што да́рма час марнава́ць! /Да музы́каў /. Зайгра́йце, калі́ ла́ска, по́льку, а́ле таку́ю, як ве́даеце... каб аж сьвет хадыро́м пашо́у!

МУЗЫКА. До́бра, до́бра! Мы для пане́нкі пастара́емся. /Ігра́юць по́льку; ўсе́, апрача́ стары́х, танцу́юць: Адо́льф с Паўлі́нкай, астальны́е го́сьці — хто с кім. За стало́м Пранці́сь з Сьцепа́нам часту́юцца гарэ́лкай с фля́шкі, като́рую пе́ршы прынё́с с сабо́ю/.

АДОЛЬФ (/танцу́ючы прыпева́е/).

Танцава́ла ры́ба з ра́кем,
А петру́шка с пастарна́кем,
А цыбу́лу дзівова́ла,
Цо петру́шка танцова́ла.

ПАЎЛІНКА (/атпева́ючы/).

А на пе́чы, на лучы́не
Дзе́ўкі гро́шы палічы́лі;
Налічы́лі паўтале́ра,
Дый купі́лі кавале́ра.

АДОЛЬФ.

Дзеўчынэ́чка су́ха, бля́да,
Я да це́бе ў госьці я́да,
І коні́коў не жалу́ю,