Старонка:Kupala.paulinka.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

 - 62 - 

грамафо́н, вось-цо-да, тру́біць.

АДОЛЬФ. Ну, ўжо́ бу́ду! А́ле калі́ ешчэ́ хоць раз перапы́ніце, тады́ загне́ваюся і саўсі́м кі́ну пець. Пе́йце тады́ самі!

КО́ЛЬКІ ГАЛАСО́Ў. Не, не! Ня бу́дзем!

АДОЛЬФ (/пяе́/).

Гляджу́ я без то́лку на хла́дную шаль,
І чо́рную ду́шу церза́е печа́ль.

ПАЎЛІНКА (/ду́шучыся ад сьме́ху/). Ці-ж у па́на Адо́льфа чо́рная душа́?

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. На што-ж пан глядзі́ш на яе́ бяз то́лку?

АДОЛЬФ (/насу́піўшыся/). Бо́лей пець вам ня бу́ду, хоць на кале́нях прасі́це. Пе́йце сабе́ са́мі, калі́ такі́е разу́мные! /Садзі́цца/.

ПАЎЛІНКА. Дык і сьпяё́м, калі пан Адо́льф такі́ ня ке́мкі, што на́ват жа́ртаў не разуме́е. /Ў старану́/. Эх, скарэ́й-бы ўсё́ гэта ко́нчылося!

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. А такі́-ж сьпяё́м, і ўсе́ ра́зам.

ПАЎЛІНКА (/да Адо́льфа, хітрава́та/). А пан Адо́льф нам памо́жэ?

АДОЛЬФ. Ані ду́маў.

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. А што мы сьпяё́м?