Старонка:Kupala.paulinka.pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

 - 67 - 


Прападзі́ ты із капу́стай свае́й,
Не сушы́ ты маладо́сьці мае́й!

СЬЦЕПАН.

О, Ляво́ніха, ты жо́нка мая́,
Дый ня мы́тую саро́чку дала́;
Ні кача́ную, нямы́тую,
То́лькі шо́ўкам абашы́тую.

АҐАТА.

А мой та́тка, дзевяру́сенька,
Вядзі́ мяне́ памалю́сеньку;
Не вядзі́ мяне́ па по́жынцэ,
Вядзі́ мяне́ па даро́жынцэ;
На по́жынцэ мае́ но́жкі ня йду́ць,
Па даро́жынцэ дык са́мі бягу́ць.

АДОЛЬФ.

Як я бе́гаў, дык і бе́гаў,
Абы мі́лую праве́даў;
Як каціўся, дык каціўся,
Абы́ к мі́лай пахілі́ўся;
Як і ско́к, так і ско́к,
Абы́ к мі́ленькай пад бо́к!

АДОЛЬФ.

А калі́-ж я у мату́лькі жыла́,
Як ві́шанька у садо́чку, цвіла́;