Старонка:Kupala.paulinka.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

 - 69 - 

цейка, па́не добрудзе́ю, успо́мніла! /Дастае́ фля́шку і часту́ецца з Сьцепа́нам/.

ПАЎЛІНКА (/да Адо́льфа/). Ну, як-жэ па́ну Адо́льфу спадаба́ўся наш мужы́цкі та́нец? Як я ўважа́ю, дык ле́пей у вас ляво́ніха выхо́дзе, чы́мся то́е не́йкае "падзі́-ква́рта". І прыпе́ўкі скла́дные зна́еце!

АДОЛЬФ (/ні́бы скро́мна/). А тро́хі-ж не́йкіх наўчы́ўся калісь.

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Пара́ нам і чесьць знаць! Пэ́ўне ўжо́ каля́ по́ўначы мата́ецца.

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Так, так, час ру́хацца дамо́ў!

ПАЎЛІНКА (/з аблягчэ́ннем, у старану́/). Дзя́куй Бо́гу!.. /Да гасьце́й/. А мо́жэ-б ешчэ́ пагуля́лі?

АЛЬЖБЕТА. Каму́ далё́ка, то яно́ так, а каму́ блі́зка, дык ня шко́дзіць ешчэ́ пазабаўля́цца.

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Не! Не! Ўжо́ час і пара́!

ПАЎЛІНКА. Ну, дык хай музы́кі на адхо́днае хоць ма́рша сыгра́юць, каб весяле́й усім сьні́лося, і каб мо́цна, моцна ўсім спа́лося.

СЬЦЕПАН. А гэ́та ня шко́дзе! /Да музы́каў/. Штож, каха́ненькіе, ро́дненькіе, сыгра́йце, калі́ ла́ска, ешчэ́ што-ко́лечы на атхо́днае дарагі́м го́сьцікам, а там дзьве дзю́ркі ў но́се і кончыло́ся. /Музы́кі ігра́юць марш. Го́сьці адзева́юцца, прашча́юцца і выхо́дзюць, за і́мі — музы́кі/.