Старонка:Kupala.paulinka.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

 - 70 - 



ЗЬЯВА V-ая.

ПАЎЛІНКА — АДОЛЬФ — СЬЦЕПАН — АЛЬЖБЕТА — ПРАНЦІСЬ і АҐАТА.


СЬЦЕПАН. Вось і пацішэ́ла тро́хі ў на́шай ха́це, німа́ ўжо́ каму́ скака́ці.

ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, ґлу́пство, вось-цо-да. Было́ шу́мна, па́не добрудзе́ю, ібу́дзе шу́мна!

АҐАТА. А так, так, тудэ́ма-сюдэ́ма, як бу́дзе вясе́льле ў Паўлі́нкі.

ПАЎЛІНКА. Э-э! Майго́ вясе́льля ніко́лі ня бу́дзе, зна́чыцца, і шу́мна ня бу́дзе.

АДОЛЬФ. Ці-ж у бацько́ў маладо́га, пане́нка, ду́маеце, не хва́це на вясе́льле?

ПАЎЛІНКА. Хва́це, не хва́це, а такі́ вясе́льля майго́ ніхто́ не уба́чэ.

СЬЦЕПАН. Гэ́та, каха́ненькая, ро́дненькая, паба́чым. Ешчэ́ я на то́е ё́сьць, і ў свае́й ха́це — гаспада́р, а ня го́сьць! Жы́та по́вен ару́д і са́ла не адзі́н пуд.

ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, ґлу́пство, вось-цо-да. Ча́сам ці вясе́льле, ці паве́сіў — адно́ на друго́е, пане добрудзе́ю, выходзе.

АҐАТА. А ты, вось-цо-да, прыкусі́ свой язы́к