Старонка:Kupala.paulinka.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

 - 72 - 


ПРАНЦІСЬ (/да Паўлі́нкі/). А пра́ўда, со́бственно, лепш старо́жэ, як варо́жэ, па́не добрудзе́ю.

АҐАТА (/да Пранціся́/). А ты, "старо́жэ", не мялі́ по́пусту, а ду́май, як да ха́ты ісьці́.

ПРАНЦІСЬ. Па́не добрудзе́ю, дык і по́йдзем; што-ж там со́бственно, тако́е. /Прашча́юцца або́е і выхо́дзюць. Альжбе́та памага́е прыбіра́ць са стала́/.


ЗЬЯВА VI-ая.

ПАЎЛІНКА — АДОЛЬФ — СЬЦЕПАН — АЛЬЖБЕТА.


ПАЎЛІНКА. Не так, пан Адо́льф, бярэ́ш шкля́нкі; трэ́ба вось як: /Пака́зывае/. Ну і згра́бны-ж! не раўну́ючы — як вол да карэ́ты.

АДОЛЬФ. А па́нна Паўлі́нка ўсё́ камплімэ́нты мне гаво́рэ.

ПАЎЛІНКА (/ў старану́ пу́блікі/). Ду́рню плюнь у во́чы, а ен ска́жэ: дождж ідзе!

АЛЬЖБЕТА (/да Сьцепа́на, като́ры клюе́ но́сам за стало́м/). Што ты таба́ку ва́жыш. Ідзі́ ды кладзі́ся спаць. Гэ́та-ж табе́ тут не карчма́.

СЬЦЕПАН (/со́нна/). Каха́ненькая, ро́дненькая, я нава́жу, а ты ку́піш. Сон ня ке́пская рэч. Для чаго́ Каля́дкі — до́брыя сьвя́ткі, што пад'еў ды на пала́т-