Старонка:Kupala.paulinka.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

 - 73 - 

кі. /Выла́зючы з-за стала́, да Адо́льфа/. Каха́ненькі, ро́дненькі, выбача́й... Забаўля́йся тут с Паўлі́нкай, а я прыкархну́ тро́хі... Сяго́ння ешчэ́ до́сьвета мяне́ мая́ успаро́ла. /Адво́дзючы Адо́льфа ў старану́/. Ну што? Як мая́ Паўлі́на... падышла́ пад мы́сьль?

АДОЛЬФ. О, ва́жная маладзі́ца. Хоць сяго́ння гато́ў з е́ю жані́цца.

СЬЦЕПАН. Ну, так ту́пай каля́ яе́; то́лькі сьме́ла: яна́ дзеўка пада́тлівая, хоць мо́жэ і ма́е тро́хі які́х му́хаў у но́се.

АДОЛЬФ. Хэ-хэ-хэ! Я к уся́кай патра́плю падліза́цца.

СЬЦЕПАН. Ну, дык падлі́зывайся, каха́ненькі, ро́дненькі. /Прашча́ецца і ідзе́ ў бако́ўку/.


ЗЬЯВА VII-ая.

ПАЎЛІНКА — АДОЛЬФ — АЛЬЖБЕТА.


АЛЬЖБЕТА (/сьціра́ючы стол/). А ты, Паўлі́нка, мо́жэ ў ка́рты пайга́е е па́нам Адо́льфам.

АДОЛЬФ (/заку́рываючы/). Ды і мне ўжо трэ́ба зьбіра́цца дамо́ў.

ПАЎЛІНКА. Ці-ж пан Адо́льф разсы́паўся, што