Старонка:Kupala.paulinka.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

 - 74 - 

маніцё́ся забіра́цца? Зае́дзеце ешчэ́; каня́-ж ма́еце не жартачкі!..

АДОЛЬФ. О, конь мой добры!

АЛЬЖБЕТА. Ну, дык і чаго́-ж сьпеша́цца?.. Нам стары́м, як той ка́жэ, така́я рэч: пад'е́ў ды на пе́ч.

ПАЎЛІНКА (/ў старану́/). Чаго́ до́браго — заначу́е, вот бу́дзе беда́. /Пагледа́ючы ў вакно́/. І це́мра-ж страшэ́нная! /Ў слух/. А паго́да сяго́ння ня дрэ́нная. На́ват ме́сяц сьве́це, што рэ́дка на Пакро́вы. Бу́дзе до́бра для па́на Адо́льфа дамо́ў е́хаць.

АДОЛЬФ. А хоць-бы і дрэ́нная, дык мне блі́зка; жарабе́ц мой у мо́мэнт дамчы́ць.

АЛЬЖБЕТА (/да Паўлі́нкі/). Ну, дык паглядзі́-ж ты, дзе ка́рты, ды пазабаўля́йцеся ешчэ́ тро́хі с па́нам Адо́льфам, ба я му́сіць зраблю́ сьле́дам за дзе́дам. Тро́хі-ж сяго́ння такі́ нату́палася.

АДОЛЬФ. Про́ша, про́ша, па́нечка! На нас маладых не зважа́йце.

АЛЬЖБЕТА. А ўжо́-ж я такі́ і пайду́.

АДОЛЬФ (/цалу́ючы ў руку́ Альжбе́ту/). Ху́тка і я пае́ду, вось то́лькі дам аднаго́ гаспадара́ па́нне Паўлі́нцэ.

ПАЎЛІНКА. Паглядзі́м — хто каму́?! /Шука́е карт. Альжбета выходзе ў бако́ўку/.