Старонка:Kupala.paulinka.pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

 - 75 - 



ЗЬЯВА VIII-ая.

ПАЎЛІНКА — АДОЛЬФ.


АДОЛЬФ. Чаго́, пане́нка, шукае?

ПАЎЛІНКА. Таго́, чаго́ ешчэ не ма́ю. Карт.

АДОЛЬФ (/гля́нуўшы на вакно́/). А вось яны? — на вакне.

ПАЎЛІНКА (/ў старану́/). Ду́мала, што не ўба́чыць; скарэ́й-бы мо́жэ с ха́ты вы́пхнула, не нашо́ўгы карт. /Да Адо́льфа/. Ну, калі ёсьць, дык бу́дзем ігра́ць. /Паглядзе́ўшы ў вакно́/. А ў што?

АДОЛЬФ. У гаспадара́.

ПАЎЛІНКА. Гэ́та, зна́чыцца, ў ду́рня?

АДОЛЬФ. Ну, гэ́та то́лькі мужыкі́ так гаво́руць. /Раздае́ ка́рты/.

ПАЎЛІНКА. А як пан Адо́льф ду́маў, хто мы? То-ж так са́ма мужы́цкаго ро́ду.

АДОЛЬФ. Пе́ршы раз чу́ю!

ПАЎЛІНКА. Ды і пан Адо́льф так са́ма мужы́цкаго ро́ду. /Ігра́юць у ка́рты/.

АДОЛЬФ (/здзі́ўлены/). І я?!.

ПАЎЛІНКА. Але́, але́! Калі́сь былі ўсе мужыкі́, ну, дык цяпе́р кожны чэлаве́к мужы́цкаго ро́ду, хоць като́ры і прыкі́дываецца па́нам, ці гра́фам. Ды і што