Старонка:Kupala.paulinka.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

 - 77 - 

ца, дык ешчэ́ і сяго́ння мо́жэ пайду́.

АДОЛЬФ. А я-ж ешче́ с та́ткам і ма́мкай ва́шымі нічо́га аб гэ́тым не гавары́ў.

ПАЎЛІНКА. Аб чым — аб гэтым?

АДОЛЬФ. Ну, аб тым, як я жані́цца бу́ду, а па́нна Паўлі́нка за́муж ісьці́. /Праі́грывае/.

ПАЎЛІНКА. Ізно́ў пан ду́рнем! Ізно́ў ду́рнем!

АДОЛЬФ. Гаспадаро́м... /Раздае́ ка́рты/.

ПАЎЛІНКА. А мо́жэ ўжо бу́дзе? Не́шта спаць я́кбы хо́чэцца. /Зева́е, ўстае́ і пагляда́е ў вакно́. Ў старану́/. А што, калі́ не прышо́ў?

АДОЛЬФ (/не разслу́хаўшы/). Хто не пашо́ў?

ПАЎЛІНКА. Я кажу́, каб хаця́ дождж не пашо́ў. /З удава́най жа́ласьцю/. Я так жале́ю, так жале́ю па́на Адо́льфа, каб не замо́к, што аж тут не́шта трасе́цца. /Паказывае на гру́дзі/.

АДОЛЬФ. І я так са́ма па́нну Паўлі́нку жале́ю і цяпе́р, і по́тым.

ПАЎЛІНКА. Калі́ гэ́та?— по́тым? Як пан Адо́льф ешчэ́ ду́рня во́зьме?

АДОЛЬФ. Ды не! Тады́, як бу́дзем... як бу́дзем... ну, як гэ́та сказаць?

ПАЎЛІНКА. Ізно́ў скруці́ў! /Папраўля́е/. Вось гэ́так бы́ло, гэ́так біць трэ́ба, а з гэ́тай хаджу́, і