Старонка:Kupala.paulinka.pdf/82

Гэта старонка была вычытаная

 - 78 - 

па́на Адо́льфа ізно́ў ду́рэнь, ду́рэнь, ду́рэнь!

АДОЛЬФ. Гаспада́р!

ПАЎЛІНКА. Ўсё́ ро́ўна, хоць гаспада́р, а́ле, як ка́рты пака́зываюць, дык ду́рэнь!

АДОЛЬФ. Хай сабе́ бу́дзе і так! Цяпе́р за то́е што па́нна Паўлі́нка мяне́ гэ́так абыгра́ла, вазьму́ ды пае́ду. /Устае́/.

ПАЎЛІНКА (/з аблягчэ́ннем, у старану́/). Сабра́ўся такі́ накане́ц.

АДОЛЬФ. Дабра́нач па́нне Паўлі́нцэ! Про́ша чэка́ць, — я прые́ду па канча́так.

ПАЎЛІНКА. Забяры́це ле́пей яго́ цяпе́р!

АДОЛЬФ. Каго?

ПАЎЛІНКА. Ды канча́так той.

АДОЛЬФ. А па́нна Паўлі́нка ўсё́ жарту́е. /Прашча́ецца. Выхо́дзючы, ў старану́ пу́блікі/. Во́т так на ўсе́ бакі́ дзе́ўка! Адны́м сло́вам, як сторублё́вая кабы́ла. Гэ́ткая — дыхт для мяне́ жо́нка!


ЗЬЯВА IX-ая.

ПАЎЛІНКА /адна́/.


ПАЎЛІНКА (/неспако́йна/). А той мо́жэ, хай-бы ле́пей і не прышо́ў! Так усё́ неяк у сярэ́дзіне тра-