Старонка:Kupala.paulinka.pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

 - 79 - 

се́цца... І на што гэ́та я яму́ абеца́ла? Ле́пей было́-б пачэка́ць. Што тут рабі́ць? /Хо́дзе ад вакна́ к вакну́ і пагледа́е/. Падшахну́ла-ж мяне́ нядо́брае на зго́ду прыста́ць! /Су́мна-ве́села/. А мо́жэ ня пры́дзе. /Су́мна/. А калі́ ня пры́дзе, то зна́чыцца, ён ужо́ мяне́ ня лю́біць бо́лей. Не, ніха́й пры́дзе ле́пей, а там, што бу́дзе, то бу́дзе. Трэ́ба паваражы́ць. /Сту́кае ў па́льцы/. Пры́дзе, ня пры́дзе, пры́дзе, ня пры́дзе, пры́дзе. /Ве́села/. Пры́дзе, пры́дзе! А цяпе́р — лю́біць, ці ня лю́біць? Ну, гэ́та трэ́ба на ка́рты паваражы́ць. /Бярэ́ і перэкіда́е ка́рты/. Лю́біць, ня лю́біць, к сэ́рцу прыжме́, к чо́рту пашле́; лю́біць, ня лю́біць, к сэ́рцу прыжме́... /Ве́села/. Так, так, лю́біць, к сэ́рцу прыці́сьне. Ну, раз ка́рты гэ́так паказа́лі, то трэ́ба зьбіра́цца. А́ле му́шу ўпе́рад паслу́хаць, ці сьпяц стары́е. /Ідзе́ і патслу́ховае у дзьвера́х бако́ўкі/. Спяць, ажно́ храпу́ць, я́кбы суко́нкі дра́лі. /Падхо́дзе, глядзі́ць у вакно́, заду́мываецца/. Што тут узя́ць? Ага́, трэ́ба загля́нуць у ку́фар. /Атчыня́е ку́фар, капа́ецца ў ім; дастае́ па́церкі і прымера́е/. Во! гэ́та дык трэ́ба забра́ць — так мне з і́мі да тва́ру ідзе́. Ну, суке́нку но́вую так са́ма трэ́ба узя́ць. Усё́ гэ́та зьвя́жэм у хустку. /Разсьціла́е ху́стку і скла́дывае свае́ рэ́чы/. А-а, і