Старонка:Kupala.paulinka.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

 - 80 - 

чараві́чкі му́шу забра́ць, бо ў чым-жэ я з ім бе́гаць бу́ду? Шнуро́вачку так-жэ вазьму́, бо хто-ж яе́ бу́дзе тут насі́ць?.. І-і!!. ўжо́ бо́лей, здае́цца, нічо́га. /Звя́зывае і ідзе́ к ло́жку. Чува́ць шо́рах за вакно́м! Паўлі́нка сьці́ха/. Ай, хтось там прышо́ў! /Пагля́дываючы на пу́бліку/. Прышо́ў мой міле́нькі, прышо́ў! Такі́ ка́рты пра́ўду паказа́лі. /Ідзе́ к вакну́/. Хто там?

ГО́ЛАС З-ЗА ВАКНА́ (/прыду́шэны/). Я!.. Я!..

ПАЎЛІНКА (/угледа́ючыся ў вакно́, ў старану́/). Нічагу́тэнькі не віда́ць! Цемната́ страшэ́нная! /Ў вакно́/. Хто — я?

ГО́ЛАС. Я!.. Я!.. Ну, ці-ж не пазна́ла?

ПАЎЛІНКА. Пачэка́й міну́тку. Вось я за́раз. То́лькі паду́шачкі зьвяжу́ і ко́ўдру.

ГОЛАС. Ды мне нічо́га ня трэ́ба!

ПАЎЛІНКА. Ма́ла, што ня трэ́ба, а я вазьму́: мягчэ́й бу́дзе спаць. /Ху́тка ідзе́ к ло́жку, зьвя́зывае паду́шкі і ко́ўдру у пасьці́лку/. Ну, ўжо́ гато́ва! /Атчыня́е вакно́ і выкі́дывае вузлы́/. Перэйма́й, а за́раз — і мяне́! /Да сябе́/. Трэ́ба з бако́ўкі ўзя́ць ве́рхнюю апра́тку і ху́стку, то́лькі-б хаця́-ж стары́е не прабудзі́ліся. /Зніжа́е аго́нь у ля́мпе і ідзе́ ў бако́ўку. Па нея́кім ча́се выхо́дзіць стуль адзе́ўшы-