Старонка:Kupala.paulinka.pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

 - 84 - 

як даве́далася, што гэ́наго га́да, гэ́нае плюґа́ўство за афі́шкі арыштава́лі.

ПАЎЛІНКА (/глу́ха/). Бо́жухна мой, Бо́жэ! Які́мку арыштава́лі!!

СЬЦЕПАН (/самадаво́льна/). Хе-хе-хе! Ўжо́ гэ́тае мужы́цкае насе́нне ня бу́дзе бо́льш на́шых сьце́жак пага́ніць.

ПАЎЛІНКА. Які́мку арыштава́лі! Майго́ сако́ліка ненагля́днаго арыштава́лі!

СЬЦЕПАН (/да Адо́льфа/). А ты, каха́ненькі, ро́дненькі, негадзя́й, віру́тнік с-пад цё́мнай ґвя́зды, вон з мае́й ха́ты, каб твая́ і нага́ тут не была́! Ня мог, як трэ́ба, па хрысьція́нску - з сва́там, з за́паведзямі маю́ дачку́ ўзя́ць, а́ле, як зло́дзей, хаце́ў праз вакно́ вы́валачы! Вон! Вон!

АДОЛЬФ. Я... я... то́лькі хаце́ў даро́гі запыта́цца...

ПРАНЦІСЬ (/развя́зываючы вузлы́/). Со́бственно, зло́дзей, па́не добрудзе́ю! Паду́шкі і суке́нкі дзяво́чые праз вакно́ пакра́ў. К ура́дніку, марш! К ура́дніку, гі́цэль, вось-цо-да!

ПАЎЛІНКА. Які́мку арыштава́лі! Маю́ зо́рачку я́сную арыштава́лі! /Дзіка/. Ха-ха-ха! Зьвяры́ сьляпы́е!!! /Як сноп, ва́ліцца на зямлю́. Сумато́ха. Кры-